- Навіны філіяла
ЗОЖ і негатыўныя наступствы спажывання алкаголю і наркотыкаў
8 мая 2024 года ў актавай зале філіяла «Энергазбыт» (г. Мінск, вул. Фабрычная, 24) адбылася дыялогавая пляцоўка з удзелам урача псіхіятра-нарколага па медыцынскай прафілактыцы УАЗ «Мінскі гарадскі клінічны наркалагічны цэнтр» Казакова Аляксандра Барысавіча.
Аляксандр Барысавіч агучыў асноўныя аспекты фарміравання алкагалізму з пункту гледжання біялогіі, псіхалогіі, раскрыў сацыяльныя фактары, якія спрыяюць п'янству. Таксама спецыяліст даў рэкамендацыі па здароваму ладу жыцця.
Прысутныя паглядзелі слайды па дадзенай тэматыцы, азнаёміліся з даведачнымі матэрыяламі, пераканаліся ў негатыўным уплыве алкаголю на прыкладах з жыцця.
Гутарка з Аляксандрам Барысавічам прайшла насычана і цікава, многія супрацоўнікі задавалі пытанні і ўносілі прапановы па прафілактыцы алкагалізму.
Адміністрацыя філіяла «Энергазбыт» «РУП» Мінскэнерга дзякуе калектыву УАЗ «Мінскі гарадскі клінічны наркалагічны цэнтр» за прадуктыўную сустрэчу.