- Навіны філіяла
У Беларусі адзначаюць свята працы
Першага мая ў нашай краіне адзначаецца свята працы. Гэтым разам яно мае асаблівае значэнне — прафсаюзнаму руху Беларусі ў 2024 годзе спаўняецца 120 гадоў.
Традыцыйна галоўная пляцоўка для правядзення святочных мерапрыемстваў у сталіцы — парк Перамогі. Афіцыйная частка пачалася з ускладання кветак да архітэктурна-скульптурнага комплексу «Мінск – горад-герой».
Урачыстае адкрыццё святочнага мерапрыемства адбылося на тэрыторыі парку. Кульмінацыяй стаў юбілейны, 300-ы канцэрт Рэспубліканскай Народна-патрыятычнай акцыі ФПБ «Мы разам – за Беларусь!».
Наведвальнікі парку змаглі азнаёміцца з інтэрактыўнымі тэматычнымі лакацыямі, падрыхтаванымі галіновымі прафсаюзамі.
Работнікі філіяла «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга» прынялі ўдзел у святкаванні Першамая на маштабнай пляцоўцы парку Перамогі.
Са святам вясны і працы!